На ваенным аэрадроме Мачулішчы і авіябазе ў Баранавічах прайшла трэніроўка да 9 Мая

7 мая 2020
Усяго два дні да свята Вялікай Перамогі. Для кожнага беларуса гэта дата сугучная з гераічнасцю нашых дзядоў і прадзядоў. У тым ліку і сёння мы ўспамінаем пра подзвігі. Гэтымі днямі ў 1945 годзе зыход вайны быў прадвызначаны. Войскі 1-га Беларускага фронту ўжо выйшлі на раку Эльба, а 1-га Украінскага ў выніку працяглай аблогі цалкам авалодалі горадам і крэпасцю Брэслаўль. Шмат у чым зыход бітваў, у тым ліку на апошніх межах перад капітуляцыяй, вырашаўся за кошт вылетаў савецкай авіяцыі. Лётчыкі наносілі бесперапынныя ўдары па вузлах супраціўлення праціўніка. Паветраныя сілы - удзельнікі і парада 9 Мая.

Літаральна толькі што вайскоўцы завяршылі трэніроўку. Каля гадзіны таму самалёты ўзняліся ў неба з ваеннага аэрадрома Мачулішчы і авіябазы ў Баранавічах. Нашы калегі з "ВаенТВ" вялі прамую трансляцыю ў інтэрнэце - гэтыя кадры як раз адтуль. У парадным страі "мігі" будуць ісці фігурай стралы, а самалёты "Су" - тройкай. Сярод удзельнікаў - самалёты пілатажнай групы "Белая Русь". Замыкаць паветраны лад будуць 3 тыпы паветраных судоў - навучальна-баявыя Л-39 і Як-130, а таксама ваенна-транспартны Іл-76.