Сумная навіна прыйшла сёння. На 74-м годзе пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны дзеяч Валянцін Вялічка. Выхадзец Мінскай вобласці, значную частку сваёй прафесійнай дзейнасці правёў на Гомельшчыне. Працаваў у абкаме камсамолу, абласным савеце прафсаюзаў, аблвыканкаме. Валянцін Вялічка быў і выдатным дыпламатам. Ён узначальваў пасольства ў Латвіі, працаваў міністрам па справах СНД, на кіруючых пасадах у МЗС, паслом Беларусі ва Украіне. За заслугі быў узнагароджаны ордэнамі Пашаны і Айчыны ІІІ ступені.
На 74-м годзе пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны дзеяч Валянцін Вялічка
9 марта 2018













