На 6-ці палігонах Беларусі і Расіі працягваецца актыўная фаза вучэнняў Захад-2013

24 сентября 2013

Вайскоўцы дзвюх краін адпрацоўваюць самыя розныя сцэнарыі: правядзенне рэжымных мерапрыемстваў, спецыяльных дзеянняў на прымежнай тэрыторыі, адбіццё нападзення дыверсійна-разведвальных груп і блакіраванне атак незаконных бандфармаванняў. На асобных палігонах, як, напрыклад, у Даманаве - прайшлі баявыя пускі рэактыўных снарадаў з выкарыстаннем трэніровачных комплексаў. Ну, а самая відовішчная і паказальная з пункта гледжання манеўраў частка адбылася сёння на Гожскім палігоне паблізу ад Гродна.

Дзмітрый Смірноў - з месца падзей.


На Гожскім палігоне працягваецца актыўная фаза вучэнняў Захад-2013. У вайскоўцаў сёння вельмі дынамічны дзень - лятаюць СУ-25, зараз ідзе атака блокпаста. Нягледзячы на тое, што палігон па плошчы займае шматлікія кіламетры, пасля пачатку практычнай часткі ўсе дзеянні канцэнтруюцца ў адным квадраце. Авіяўдары, шум верталётаў, залпы артылерыі, стральба з танкаў - усе снарады ляцяць у пункт, адкуль атакуе праціўнік. Праўда, дакладны сцэнарый вучэнняў не выдаецца аж да фіналу ваенных дзеянняў.


Для іншага гледача баталій карціна відовішчная. Вайскоўцы ж і эксперты ацэньваюць яе ў першую чаргу з прафесійнага боку. На палігоне салдаты і афіцэры армій дзвюх краін. Галоўнае - узгодненасць у дзеяннях.


Аб стратэгічным значэнні Захаду-2013 на нядаўняй нарадзе гаварыў і Кіраўнік дзяржавы. Вучэнні - адны з самых маштабных на постсавецкай прасторы: у іх задзейнічаны каля 13 тысяч вайскоўцаў.


Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні Захад-2013 завершацца 26 верасня на ўсіх палігонах Беларусі і Расіі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя