НА 51-ым годзе пайшоў з жыцця адзін з лепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі - Уладзімір Цыплакоў

15 декабря 2019
Сумная навіна са свету спорту. На 51-ым годзе жыцця памёр адзін з лепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі  - Уладзімір Цыплакоў. За сваю гульнявую кар'еру ён правёў 331 матч у наймацнейшай лізе свету - НХЛ. За акіянам выступаў за "Бафала" і "Лос-Анджэлес", выходзіў на лёд за мінскія "Дынама" і "Юнацтва", яраслаўскае "Тарпеда", казанскі "Ак Барс" і маскоўскі ЦСКА. У 1989 годзе стаў пераможцам моладзевага чэмпіянату свету ў саставе зборнай СССР, а ў форме Беларусі ўдзельнічаў у дзвюх алімпіядах і шасці чэмпіянатах свету. Тройчы Цыплакова прызнавалі лепшым хакеістам краіны.