У Савет Рэспублікі паступае менш зваротаў ад грамадзян, якія датычацца працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава па выніках прамой тэлефоннай лініі. Гэтым разам званкі паступалі не толькі з Мінска, але і з Оршы, Баранавіч, Віцебска, Гомеля. На працягу трох гадзін тэлефон не змаўкаў. Сярод зваротаў пытанні сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, адукацыі, будаўніцтва жылля. Некаторыя з іх датычацца і ўдасканалення заканадаўчай базы.
Падчас прамой тэлефоннай лініі разгледжаны дзясяткі зваротаў, усе яны ўзятыя на кантроль. Па асобных пытаннях адказным ужо дадзены даручэнні.
Н. Качанава: Пытанняў сферы ЖКГ стала менш
27 октября 2021













