Н. Качанава: Сітуацыя пад кантролем

31 марта 2020
У гэтыя выхадныя Наталля Качанава пабывала ў родным для яе Віцебскім рэгіёне. Сёння там працуе міністр аховы здароўя і група спецыялістаў. Іх задача - прааналізаваць сітуацыю.

Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Сітуацыя абсалютна  пад кантролем. Урачы разумеюць, што трэба рабіць. Сёння пішуць, што Віцебскую вобласць закрылі, ніхто не можа ні ўехаць, ні выехаць - фэйкавы укід, абсалютна не адпавядае рэчаіснасці.
Былі пытанні, якія  мелі патрэбу ў карэкціроўцы. Зараз прынята рашэнне: будуць адкрыты лабараторыі ва ўсіх абласных цэнтрах для таго, каб хутчэй давалася заключэнне па тэстах на каранавірус. Таму сітуацыя пад кантролем".