Пандэмія каранавіруса паўплывала на змяненне падыходаў у міжнародных адносінах. Пра гэта сёння заявіла Наталля Качанава. Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыняла ўдзел у міжнароднай парламенцкай канферэнцыі, прысвечанай пагрозам ва ўмовах COVID-19. З улікам эпідсітуацыі сустрэча прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. У сваім выступленні старшыня Савета Рэспублікі адзначыла ініцыятыву Беларусі аб неабходнасці запуску глабальнага дыялогу па бяспецы, а таксама навацыі ў заканадаўстве Беларусі ў сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку.
З гэтай мэтай у Беларусі ў максімальна сціснутыя тэрміны быў падрыхтаваны і зараз разглядаецца цэлы пакет законапраектаў аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, удасканаленні крымінальнага і працоўнага заканадаўства, правядзенні масавых мерапрыемстваў, дзейнасці праваахоўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі.













