Н.Качанава: асабістыя сустрэчы з насельніцтвам павінны стаць звычайнай практыкай для кіраванцаў розных узроўняў

9 сентября 2017

Асабістыя сустрэчы з насельніцтвам павінны стаць звычайнай практыкай для кіраванцаў розных узроўняў - ад мясцовых органаў улады да кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый.

Гэта сёння заявіла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта на выязным прыёме грамадзян у гарадскім пасёлку Шуміліна Віцебскай вобласці. Наталля Качанава адзначыла, што падчас асабістых сустрэч кіраўнікі змогуць трымаць грамадзян у курсе перспектыў развіцця іх малой радзімы, планаў падтрымання вытворчасцяў і стварэння новых рабочых месцаў.

На прыёме ў Кіраўніка Адміністрацыі пабывалі два дзясяткі чалавек. Падзяліцца сваёй праблемай змаглі не толькі мясцовыя, але і жыхары суседніх гарадоў і пасёлкаў. Асобныя пытанні змаглі вырашыць проста ў кабінеце, іншыя ўзялі на кантроль. Так, вяскоўцы атрымалі больш магчымасцяў для развіцця асабістых дапаможных гаспадарак. Абяцана пашырыць пералік тэхнікі, якую можна набыць у крэдыт па льготных стаўках.

Наталля Качанава, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:

"Амаль не было зваротаў па пытаннях працаўладкавання. Гэта гаворыць пра тое, што мясцовыя органы ўлады працуюць і займаюцца гэтымі пытаннямі. Вядома, важная своечасовая выплата заработнай платы, развіццё аб'ектаў гандлю. Трэба на гэта звярнуць увагу. Таксама звярнуць увагу на тое, якія цэны ў магазінах, таму што былі і такія звароты. Гаварылі пра тое, што дзесьці адсутнасць асартыменту. Я думаю, мясцовыя органы ўлады ў стане вырашаць гэтыя пытанні, і яны будуць вырашаныя".

Асабістыя сустрэчы з грамадзянамі прызнаныя самай эфектыўнай формай рашэння праблем на месцах. Адказы на кожны зварот абяцаюць даць пісьмова на працягу месяца.