Мядзельскія пляжы распачалі купальны сезон

17 июня 2020
Галоўны   курортны раён Мінскай вобласці  - Мядзельскі  - распачаў купальны сезон. Да лета-2020 гарадскія пляжы   добраўпарадкаваны.   Абноўлены   альтанкі і дзіцячыя пляцоўкі. У належны стан  прыведзены і лежакі  са штучнымі міні-крыніцамі. Акваторыя  Мястра таксама   ачышчана. Вада ўжо камфортная для купання нават з маленькімі   наведвальнікамі пляжа. Яе тэмпература ля берага   плюс 21 -22 градусы.

Штогод у   Нарачанскім краі прымаюць тысячы турыстаў. Для гасцей   распрацаваны маршрут экскурсій розных фарматаў, напрыклад, сплавы на байдарках альбо    насычаныя веламаршруты.