Мядзел набывае новы выгляд да свята хлебаробаў

22 августа 2018

Сёлета горад прымае абласныя "Дажынкі". Зараз працягваецца маштабнае добраўпарадкаванне - аднаўляюцца дарогі і фасады дамоў, з’яўляюцца новыя арт-аб'екты. Фігуры з дрэва і каменю падрыхтавалі майстры з усёй Беларусі. Будуюць і новы амфітэатр на тысячу месцаў – ён стане галоўнай святочнай пляцоўкай "Дажынак".

Змяненні закрануць не толькі Мядзел. Рамонт адміністрацыйных будынкаў і жылых дамоў праводзяць і ў курортным пасёлку Нарач.