"Мы - грамадзяне Беларусі": сёння дадзены старт усебеларускай акцыі

12 марта 2018

27 юнакоў і дзяўчат атрымалі свой першы пашпарт у сценах Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Сярод іх выдатнікі ў вучобе і спорце, пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсаў і алімпіяд. Дакумент ім уручыла асабіста Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Акцыя, якую 14 гадоў таму ініцыяваў Беларускі саюз моладзі, стала ўжо добрай традыцыяй напярэдадні Дня Канстытуцыі. Сёлета асноўнаму закону суверэннай Беларусі 15 сакавіка спаўняецца 24 гады.

Цырымоніі ўручэння пашпартоў пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У сталіцы лепшым з лепшых дакументы ўручаць у сценах Камітэта дзяржкантролю, у Савеце Рэспублікі і Канстытуцыйным судзе.