Шэраг рэсурсаў і палітыкаў, якія напрамую зацікаўлены ў расхістванні сітуацыі, гатовы да любых метадаў. Дакладней, гатовы падбіваць людзей на любыя процізаконныя дзеянні і абяцаць узнагароду за правакацыі.
Тыя ж, хто слухае іх парады, у выніку трапляюць у рукі праваахоўнікаў - і вось тады ў іх заканчваюцца аргументы і пачынаецца "бляянне".
І як толькі нам стала вядома, байцы ГУБАЗ затрымалі аднаго з нападаўшых на міліцыю падчас нядзельнага маршу ў Мінску. Нагадаем, 11 кастрычніка натоўп агрэсіўна настроеных людзей спрабаваў перашкаджаць міліцыі: кідаў у мікрааўтобус камяні, скрыні і бутэлькі. Як паведамляе МУС, затрыманы 30-гадовы мужчына. На мітынг яго паклікаў нехта Плакса Павел. У нашым распараджэнні поўны каментарый аднаго з нападаўшых.













