МУС працягвае ідэнтыфікаваць удзельнікаў масавых беспарадкаў

1 сентября 2020
Перад МУС стаіць задача ідэнтыфікаваць усіх актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў, што прайшлі ў Беларусі. Пра гэта  ў інтэрв'ю   журналісту расказаў міністр унутраных спраў. Юрый Караеў падкрэсліў,  што сёння ў праваахоўнікаў дастаткова відэазапісаў, каб выкрыць усіх, хто нападаў на супрацоўнікаў унутраных спраў. 

Міністр адзначыў,  што ўважліва будуць вывучаны ўсе запісы з камер відэаназірання. Калі чалавек апынуўся ў эпіцэнтры падзей выпадкова, то яго асобу праваахоўнікі не будуць разглядаць. Але калі адзін і той жа ўдзельнік масавых беспарадкаў фігураваў на запісах на працягу некалькіх дзён, з ім відавочна захочуць пагутарыць у міліцыі, каб атрымаць некаторыя тлумачэнні.