МУС спыніла праходжанне тэхагляду за хабары

25 мая 2021

Сталічная міліцыя затрымала падазроных у афармленні ліпавага тэхагляду за хабары. Як распавялі ў МУС, іх асобы ўстаноўленыя ў выніку праверак. Якая была такса за бесперашкоднае праходжанне ТА - не агучваецца.

Другі эпізод выяўлены ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Аўтамахляры працавалі па аналагічным сцэнарыі. У выніку ў рукі праваахоўнікаў  трапілі двое мінчан, якія бралі хабары за праходжанне дзяржтэхагляду. Прававую ацэнку дзеянням затрыманых дае Следчы камітэт.