МУС: Святкаванне Дня Перамогі прайшло без здарэнняў

10 мая 2019

Вялікае свята - Дзень Перамогі - адзначыла напярэдадні Беларусь. 74 гады таму трыумфам над фашызмам завяршылася самая кровапралітная ў свеце вайна. Наша краіна страціла кожнага трэцяга. Таму дзявяты майскі дзень - назаўжды асаблівы ў гісторыі Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы і гулянні прайшлі па ўсёй краіне, асноўныя, вядома, у сталіцы. На плошчы Перамогі гледачамі святочнага канцэрта і салюту сталі дзясяткі тысяч мінчан і гасцей горада. Святкаванне, як адзначылі ў МУС, прайшло спакойна і без здарэнняў. Традыцыйна самымі наведвальнымі сталі святочныя феерверкі: яркае шоу ў небе можна было ўбачыць больш як у 30 гарадах Беларусі.