МУС падзякавала дваім беларусам за актыўную жыццёвую пазіцыю

29 мая 2013

Вольга Катовіч і Анатоль Ляпёшкін дапамаглі знайсці рабаўнікоў, якія дзёрзка абрабавалі банк у Любані. Вольга працуе таксістам у Салігорску. Яе чарговымі кліентамі апынуліся два хлопцы, якія папрасілі падкінуць да найбліжэйшага кафэ. З размовы вадзіцель зразумела, што ў пасажыраў шмат грошай. Ведаючы пра тое, што здарылася, яна патэлефанавала ў міліцыю. А пастаянны кліент Анатоля расплаціўся за паездку не як звычайна, а двухсоттысячнымі купюрамі, пры гэтым нават не патрэбаваў здачы. Пазней высветлілася, што гэты чалавек - саўдзельнік рабавання ў Любані.


Кіраўніцтва банка і Міністэрства ўнутраных спраў прыйшлі да адзінага меркавання: аддзячыць Вольгу Катовіч і Анатоля Ляпёшкіна каштоўнымі падарункамі. Не кожны сёння гатовы так актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.