МУС перадасць матэрыялы па Рассельгаснаглядзе ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі

14 марта 2017

МУС плануе праз месяц перадаць матэрыялы па Рассельгаснаглядзе ў Следчы камітэт для прававой ацэнкі. Расследаванне знаходзіцца ў актыўнай фазе. Наконт гэтага пытання беларускія праваахоўнікі працуюць ва ўзаемадзеянні з Камітэтам дзяржкантролю і Мінсельгасхарчам. Аднак для прад'яўлення прэтэнзій у крымінальнай плоскасці неабходныя сур'ёзныя доказы, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення службы БЭЗ. Эдуард Нікіцін падкрэсліў: важна ўстанавіць, ці была нанесена шкода нашым перапрацоўчым прадпрыемствам, яе памер і кім яна была нанесена.