МУС агучыла новыя звесткі пра незаконны наркаабарот

17 октября 2019
90 % маладых людзей, якія аказваюцца ўцягнутыя ў наркаабарот, усведамляюць крымінальны характар дзейнасці. Гэта звесткі, агучаныя напярэдадні МУС. У Сетцы злачынцы ствараюць віртуальныя пляцоўкі па продажы наркотыкаў, там жа набіраюць персанал для працы ў інтэрнэт-магазінах. 

Тым не менш, вартавыя парадку гавораць, што прафесійны шлях закладчыка невялікі. Да таго як мінёр будзе затрыманы, ён паспявае папрацаваць, як правіла, каля паўгода.

Барацьбу з наркапагрозай вядуць розныя ведамствы, але разам. І ў верасні запрацаваў эксперыментальны цэнтр па працяглай рэабілітацыі нарказалежных, якая ўключае ў сябе і сацыялізацыю. Курс рэабілітацыі доўжыцца 28 дзён. І яшчэ паўтара года людзі, якія прайшлі курс лячэння, працягваюць наведваць цэнтр. Работа як у групах, так і індывідуальная.