МУС сёння апублікавала відэа дзёрзкага хуліганства, якое напроста звязана са справай анархісткі з Мазыра. Нагадаю, напярэдадні байцы ГУБАЗ праводзілі вобыск у доме 22-гадовай дзяўчыны ў рамках расследавання крымінальнай справы. Падчас агляду барацьбіты з аргзлачыннасцю канфіскавалі элементы адзення, літаратуру і іншыя прадметы анархісцкага толку.
Да таго ж, электрашокер, два газавыя балончыкі, бронекамізэлька, трэніровачны гумавы нож і два пісталеты. Маляўнічую карціну дадалі чорна-чырвоны флаг і бандана, тры балаклавы, гучнагаварыцель і 20 брашур, якія прапагандуюць анархізм. На пытанні аб паходжанні гэтых рэчаў дзяўчына адказваць адмовілася. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, яна з'яўляецца актыўнай удзельніцай анархісцкага руху.
Зараз зброя накіраваная на экспертызу, даследуецца змест друкаванай прадукцыі. Адзначу, што жыхарку Мазыра спецслужбы западозрылі ў сувязі з групай хуліганаў, якія яшчэ летась у красавіку ў Жлобіне закідалі білборды сацыяльнай рэкламы лямпамі напальвання, запоўненымі фарбай. Гэты момант не застаўся без увагі міліцыі, відэа дзёрзкага ўчынку вывучылі эксперты. Тады была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства", расследаванне працягваецца.













