МУС і СК распавялі падрабязнасці забойства бізнесмена Сяргея Мяцельскага ў Бярэзінскім раёне

27 мая 2019

Расследаванне рэзананснага забойства бізнесмена Сяргея Мяцельскага ў Бярэзінскім раёне ў 2016 завершана і накіравана ў суд. Сёння МУС і Следчы камітэт распавялі падрабязнасці гучнага злачынства. Як стала вядома, да забойства маюць дачыненне Аляксей Сінькевіч і Расціслаў Светчыкаў. Яны зараз адбываюць пакаранне за забойства іншага бізнесмена Андрэя Касяка. Паводле версіі МУС, абодва злачынствы звязаныя з камерцыйнай дзейнасцю загінуўшых і адбыліся з розніцай паўтара месяца.

Уладзімір Каралёў працягне тэму. Два забойствы з розніцай паўтара месяца - справа рук адных і тых жа людзей, пераконваюць следчыя. У верасні 2016 адзін з бізнесменаў Беразіно Сяргей Мяцельскі загінуў пры вельмі дзіўных акалічнасцях. Невядомы выстраліў яму ў шыю, падпаліў аўтамабіль і ўцёк. Агонь знішчыў сляды, па якіх можна было ідэнтыфікаваць злачынца. На фігурантаў выйшлі пасля таго, як праз паўтара месяца было ўчынена яшчэ адно забойства - менеджара, які вёў бізнес з тымі ж фірмамі, што і загінуўшы Мяцельскі. Цела начальніка аддзела продажаў адной сталічнай кампаніі Андрэя Касяка не знойдзена дагэтуль. Як лічыць следства, прычына забойства - 50 тысяч долараў, загінуўшы хацеў купіць дарагую машыну. Летась фігуранты атрымалі абвінаваўчыя прысуды - 23 і 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Калі ў следства з'явілася сувязное звяно - загінуўшы менеджар, да справы падключыліся байцы ГУБАЗ. Як фігуранты выйшлі на бізнесмена з Беразіно - таямніца следства. Не выключана, што след ідзе ў Расію, дзе ў абодвух загінуўшых былі свае фірмы і інтарэсы. Цалкам магчыма, што свет удасца праліць на судзе, куды ўжо накіраваны матэрыялы крымінальнай справы.