МУС і Мінінформ аб'ядналі сілы ў барацьбе з наркотыкамі

27 ноября 2019
Стратэгію інфармацыйнай кампаніі па асвятленні праблемы наркаманіі сёння падпісалі міністр унутраных спраў і міністр інфармацыі Беларусі. Супрацоўніцтва разлічана з 2020 года на 5 гадоў. У дакуменце вызначаныя мэты, задачы, прынцыпы і асноўныя кірункі кампаніі па асвятленні праблемы наркаманіі. У прыватнасці,  гэта  фарміраванне негатыўнага стаўлення ў грамадстве да незаконнага абароту і спажыванню наркотыкаў, уцягванне дзяцей і моладзі ў антынаркатычны рух, а таксама прыцягненне грамадскасці да барацьбы супраць наркотыкаў.