МУС ушаноўвае медыкаў профільнага шпіталя

18 июня 2021

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка МУС сёння ўшаноўвае медыкаў профільнага шпіталя і паліклінікі. Міністр унутраных спраў нашай краіны Іван Кубракоў, звяртаючыся да медсясцёр і ўрачоў, падкрэсліў: "Мінулы год, адзначаны пандэміяй, стаў сапраўднай праверкай на трываласць. І вы яе вытрымалі. Паказалі сапраўдную сілу духу".

Якасная медыцына - сёння па праве адзін з брэндаў Беларусі. І гэта стала магчымым дзякуючы прафесіяналізму кожнага, хто працуе ў сферы аховы здароўя. Размова не толькі аб кампетэнцыі, але і праяўленні лепшых чалавечых якасцяў. За гэта сёння ўся краіна гаворыць медыкам дзякуй.