МУС Беларусі праводзіць праверку па факце дыскрэдытацыі айчынных вытворцаў

7 февраля 2017

Да гэтага пытання прыцягнутыя спецыялісты Камітэта дзяржкантролю, Мінсельгасхарча і іншых ведамстваў. Падставай для праверкі паслужыла інфармацыя аб тым, што некаторыя службовыя асобы Рассельгаснагляда абмежавалі магчымасць продажу беларускіх тавараў на тэрыторыі Расіі.

Паводле звестак МУС нашай краіны, толькі ў Мінскай вобласці скараціліся пастаўкі 96 сельгаспрадпрыемстваў. Іх прамыя страты склалі больш за пяць мільярдаў рублёў.

Вераніка Пасмецьева, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі: "Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь мае звесткі аб тым, што асобныя службовыя асобы Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расійскай Федэрацыі (Рассельгаснагляд) у інтарэсах, не звязаных з іх прафесійнай дзейнасцю, без наяўнасці дастатковых падстаў і з парушэннем норм міжнароднага права абмяжоўвалі магчымасць рэалізацыі беларускай прадукцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А таксама ажыццяўлялі распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе айчынных вытворцаў".

У МУС Беларусі паведамілі, што ў такім выпадку ўгледжваецца дыскрэдытацыя дзелавой рэпутацыі. Па кожным матэрыяле будзе праведзены дбайны разгляд, а сабраныя доказы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт Беларусі для прававой ацэнкі.