МУС Беларусі прапануе ўзмацніць пакаранне ў дачыненні да наркадзялкоў

4 марта 2014
Ініцыятыва МУС Беларусі па ўзмацненні пакарання ў дачыненні да наркадзялкоў шырока абмяркоўваецца сусветнай супольнасцю. На прэзентацыі даклада Міжнароднага камітэта па кантролі над наркотыкамі галоўнымі тэмамі былі эканамічныя наступствы ценявога бізнесу. Разам з тым прадстаўнікі ЮНІСЕФ асабліва адзначылі вялікую работу Беларусі па прафілактыцы і лячэнні нарказалежных. Гэтыя дасягненні вельмі важныя на фоне легалізацыі канабісу ў некаторых краінах. Напрыклад, ва Уругваі ўжыванне і продаж марыхуаны лічацца законнымі. Хаця, як адзначае старшыня камітэта па кантролі над наркотыкамі, гэта супярэчыць палажэнням сусветных канвенцый.

Юрый Аксамітны, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі: Вялікую ўвагу варта надаваць прэвентыўным мерам прадухілення ўжывання наркотыкаў. І як сведчыць той даклад, які сёння будзе прадстаўлены, кожны долар, укладзены ў такое процідзеянне, мабілізацыю сацыяльнага грамадства і развіццё нацыянальных структур і іншых магчымасцяў, эканоміць да 10 долараў.

Гераін, какаін, метамфетамін - менавіта ад гэтых рэчываў у свеце гіне большасць нарказалежных. Штогадовая колькасць ахвяр смяротнай залежнасці перавышае 200 тысяч. Пры гэтым па медыцынскую дапамогу звяртаецца толькі кожны шосты, які мае патрэбу ў ёй.