МУС: Беларусь гатовая прыняць бежанцаў з Данбаса

23 февраля 2022
Як заяўляюць у МУС, у Беларусі гатовыя прыняць бежанцаў з Данбаса. У ведамстве адзначылі: пакуль міграцыйнага струменя няма. Нагадаем, у Беларусь з зоны канфлікту на ўсходзе Украіны з 2014 года прыбылі каля 170 тысяч чалавек. Беларускі пашпарт толькі са жніўня мінулага года атрымалі амаль 2 з паловай тысячы ўкраінцаў, якія ўдзячныя Прэзідэнту Беларусі за аператыўнае вырашэнне пытання аб падаванні ім беларускага грамадзянства.