МУС: аферысты выкарыстоўваюць каранавірус для вымантачвання грошай

25 марта 2020
У МУС паведамілі, што аферысты выкарыстоўваюць каранавірус для вымантачвання грошай.

Вольга Чамаданава, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі: "Нядаўна былі затрыманы зламыснікі - гастралёры, якія пад выглядам уручэння падарункаў у гонар 75-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны  спрабавалі выкрасці ў пажылой пары больш  за 1000 рублёў і астатнія зберажэнні. У нашых суседзяў таксама зафіксаваны выпадкі, калі зламыснікі тэлефануюць пенсіянерам і  даведваюцца  нумары банкаўскіх карт нібы для пераводу  грошай напярэададні Дня Перамогі. Немагчымасць атрымання  грошай наяўнымі  па пошце тлумачаць клопатам аб здароўі пажылых у сувязі з каранавірусам". 

Яшчэ адна прычына, па якой жулікі могуць прыйсці да пажылых,  - гэта замена старых банкнот на новыя ўзоры. Таксама могуць актывізавацца і кватэрныя гандляры тэкстылем або бытавой тэхнікай. МУС рэкамендуе не ўпускаць у дом незнаёмых людзей.