Выстава тэхнікі, конкурсы і салдацкая каша - МУС далучылася да святочнага Віцебска пад лозунгам "За бяспеку разам"

18 июля 2021

Міліцыя таксама далучылася да свята пад лозунгам "За бяспеку разам".  У самым сэрцы Віцебска настрой стваралі прадстаўнікі ўнутраных войскаў. Для гасцей - выстава тэхнікі, конкурсы, фотазоны і, вядома, знакамітая салдацкая каша з палявой кухні. Дзеці і дарослыя таксама з задавальненнем разглядалі стралковае ўзбраенне часоў Вялікай Айчыннай вайны, вучыліся разбіраць аўтаматы і фатаграфаваліся са службовымі сабакамі.


У парку Пераможцаў працягвае працу інтэрактыўная пляцоўка ад дэпартамента аховы. На вуліцах Замкавай, Леніна і на плошчы Свабоды - выставы рэтра-аўтамабіляў і фотазоны.