Музычны флешмоб духавага аркестра

23 февраля 2021

Вяртаемся да галоўнай тэмы дня - свята абаронцаў Айчыны. Сёння ў гістарычным цэнтры Брэста гучаў саксафон, труба і віяланчэль - так мужчын павіншаваў духавы аркестр. У канцэрце пад адкрытым небам удзельнічалі больш як 20 музыкантаў. Яны выканалі ваенныя песні розных эпох. Выступленне не анансавалі, таму для гараджан яно стала сапраўдным сюрпрызам. Мінакі ў здзіўленні спыняліся, забываліся пра свае справы і здымалі тое, што адбываецца.

На гэтым урачыстасці ў горадзе не сканчаюцца - сёння ў Брэсце будуць ушаноўваць салдат тэрміновай службы. Пройдзе і святочны сход вайскоўцаў.