Музычнае віншаванне хору малодшых класаў "Музычныя пацеркi"

31 декабря 2019
У нас у студыі, падхопліваючы і напаўняючы навагоднюю атмасферу, дзіцячы хор. Дарэчы, упершыню песня прагучыць проста ў інфармацыйнай студыі! Такім чынам, сустракайце. Мінская дзіцячая музычная школа мастацтваў №10 імя Глебава. Хор малодшых класаў - "Музычныя пацеркi".

На такой музычнай ноце вялікая каманда Агенцтва тэленавін яшчэ раз віншуе вас з надыходзячым Новым годам. Жадаем вам здароўя, поспеху і толькі добрых навін. Будзьце з намі на "Беларусь 1"!