Мужчына на пад'ёмным кране хацеў прыцягнуць увагу да сваёй праблемы

28 апреля 2016

Два дзіўныя і адначасова рэзанансныя выпадкі прыцягнулі да сябе сёння ўвагу грамадскасці. Пачнём па парадку. Мужчына на пад'ёмным кране на месцы рэканструкцыі стадыёна "Дынама". Узлезшы туды, ён патрабаваў спачатку тэлебачанне, потым прадстаўнікоў улад. І ўсё, каб прыцягнуць увагу да сваёй праблемы. Яму завінавацілася віцебская прыватная фірма, на якой ён працаваў калісьці. Нам удалося даведацца падрабязнасці таго, што прымусіла мужчыну забрацца на кран. Як стала вядома, усяму віной доўг віцебскай прыватнай кампаніі "Дзвінбуд", для якой нейкі час таму Дзмітрый Сталяроў выконваў будаўнічыя працы. Сума доўгу - 64 мільёны рублёў. Яшчэ 23 лютага гэтага года суд Першамайскага раёна Віцебска стаў на бок мужчыны і загадаў прыватнай фірме выплаціць яму доўг у поўным аб'ёме. Аднак прадпрыемства гэтага так і не зрабіла. І вось Дзмітрый Сталяроў прымае рашэнне прыцягнуць увагу да сабе і сваёй праблемы, узлезшы на пад'ёмны кран у Мінску. Як прызнаўся сам мужчына, расквітвацца з жыццём ён не збіраўся. Нам стала вядома, што даўжнік - віцебская прыватная фірма - паабяцаў, нарэшце, заплаціць належнае Дзмітрыю ўжо ў самы бліжэйшы час. Зрэшты, як аказалася, і ў адносінах да грамадзяніна Сталярова таксама ёсць пытанні. Некалькі дзён таму ён нанёс маральны і фізічны ўрон супрацоўнікам прыватнай фірмы "Дзвінбуд" і нават знаходзіўся пад хатнім арыштам. Дарэчы, грошы свае Дзмітрый верне, але за акцыю на кране, хутчэй за ўсё, прыйдзецца адказаць. Зараз разглядаецца рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.