Музей чыгуначнай тэхнікі ўваходзіць у спіс галоўных славутасцяў Брэста

20 августа 2019

Музей чыгуначнай тэхнікі рыхтуецца да сустрэчы гасцей вялікага юбілею. У верасні Брэст адсвяткуе сваё тысячагоддзе. Горад - заходнія вароты краіны, і чыгунка - адна з асацыяцый, з якой госці яго злучаюць. Музей чыгуначнай тэхнікі ўваходзіць у спіс галоўных славутасцяў Брэста.

Наш карэспандэнт Марыя Тройніч убачыла, што адбываецца ў музеі напярэдадні ўрачыстасці.

На паравозе з мінулага ў пачатак дваццатага стагоддзя. У брэсцкім Музеі чыгуначнай тэхнікі можна ўбачыць, як падарожнічалі дзевяноста гадоў таму.

Каб даехаць з Брэста да Мінска, неабходна было 18 тон вугля. Так што ў качагары ішлі асілкі. Пастаяць у кабіне машыніста, зазірнуць у акенца старога пасажырскага вагона і ўбачыць усе механізмы і дэталі паравоза: рэтрападарожжа прапаноўваюць усім наведвальнікам музея. Экспанаты - сапраўдныя і калісьці калясілі па дарогах Савецкага Саюза. Артуруф Учаш прыехаў са Стамбула па бязвізавым рэжыме. Такую старую тэхніку ўбачыў упершыню. Гаворыць, на радзіме ў Турцыі нічога падобнага няма.

Артуруф Учаш, турыст (Турцыя): "Мяне ўразілі гэтыя старыя цягнікі, такую тэхніку я бачу ўпершыню ў жыцці. Выдатна, што паравозы захавалі, і можна нават пабываць унутры".

Усе гэтыя паравозы і вагоны не раз станавіліся дэкарацыямі ў мастацкіх фільмах. Іх можна ўбачыць у 27 карцінах: у знакамітых стужках "Брэсцкая крэпасць", "Чэрвень 41-га" і "Снайпер". Гэты вагон - тысяча дзевяцьсот трыццаць восьмага года. Тут пастараліся максімальна дакладна аднавіць інтэр'ер таго часу. Драўляныя вокны, сцены і дзверы. Усярэдзіне купэ - сапраўдны самавар і, вядома ж, шклянкі ў падшклянку.

Летась у музеі адкрылі новы аб'ект: шкляны павільён з экспанатамі. Усяго іх 55. Збіралі па ўсёй Беларусі і Расіі. Адзін з самых цікавых - макет чыгункі з паравозамі, якія рухаюцца.

Захоўваць вялікіх памераў экспанаты пад адкрытым небам няпроста. Цягнікі ўвесь час падфарбоўваюць у арыгінальны заводскі колер. Рэтратэхніку і зараз рыхтуюць да святкавання тысячагоддзя горада. Брэст у чаканні вялікай колькасці гасцей.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя