Музей Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў экспазіцыю, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі

20 июня 2019

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Музей Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў экспазіцыю, прысвечаную трыумфу нашага народа. У аснове выставы "Подзвіг у імя вызвалення" экспанаты з фондавай калекцыі музея. Дэманструюцца дзясяткі сапраўдных рэчаў вызваліцеляў Беларусі: асабістая зброя, узнагароды і франтавыя лісты. У экспазіцыю ўвайшла і хроніка - больш як дзве сотні фотадакументальных матэрыялаў аперацый "Баграціён" і "Оверлард". А таксама ордэнскія кніжкі, партызанскія данясенні, плакаты, падзякі Вярхоўнага галоўнакамандавання, узнагародныя лісты.

Сярод экспанатаў і парадная форма генерала Бахарава, камандзіра 9-га Бабруйскага танкавага корпуса. Гэта першы ўзор ваеннай формы, якая была ўведзена ў 1943 годзе. Такіх камплектаў захаваліся адзінкі.