Музей у Ваўкавыску захоўвае калекцыю аўтэнтычных экспанатаў 1812 года

15 апреля 2018

Ён захоўвае гісторыю ўсіх войнаў. Адзіны ў Беларусі музей з багатай калекцыяй аўтэнтычных экспанатаў 1812 года знаходзіцца ў Ваўкавыску. Аб унікальным зборы, які распавядае пра гісторыю краю, і аб важных падзеях усёй Беларусі - Наталля Бардзілоўская.

Пабудова 1805 года, помнік архітэктуры класіцызму. У 1812 годзе менавіта тут князь Пётр Баграціён, галоўнакамандуючы заходняй арміяй, сустрэў вестку пра паход на землі Расійскай імперыі войскаў Напалеона. Рускі военачальнік заснаваў на базе мясцовага будынка сваю штаб-кватэру - у гэтых сценах пэўны час прымаліся стратэгіі важных бітваў. Цяпер шэсць музейных залаў і сотні экспанатаў па кроках, ва ўсіх дэталях расказваюць пра ваенныя дзеянні, пра вырашальныя бітвы і іх герояў.

Адзін з найстарэйшых гарадоў Еўропы – Ваўкавыск - быў заснаваны ў Х стагоддзі. Пра першыя славянскія пасяленні на гэтых землях сведчаць археалагічныя раскопкі. Прадметы з мясцовага гарадзішча (каля 38 000 адзінак!) - у экспазіцыі "Старажытны Ваўкавыск".

На пачатку ХХ стагоддзя Ваўкавыск - ускраіна Расійскай імперыі. У горадзе працавалі з два дзясяткі дробных прамысловых прадпрыемстваў, людзі займаліся рамёствамі і гандлем. Асобная экспазіцыя музея знаёміць наведвальнікаў з выглядам грашовых знакаў, фотаздымкамі таго часу, побытавымі рэчамі. Трагедыя Першай сусветнай таксама зафіксавана. Вось адноўлены пакой польскага афіцэра: паводле ўмоў Рыжскага міру, у 1921 годзе Заходняя Беларусь, у тым ліку і Ваўкавыск, увайшла ў склад Польшчы.

Каля сотні прадметаў: фотаздымкі, лісты, дакументы, асабістыя рэчы - паказаныя ў той частцы экспазіцыі, якая прысвечана вызваленню Ваўкавыскага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод самых каштоўных рарытэтаў - палявы кіцель генерал-лейтэнанта Уладзіміра Кузняцова. Менавіта пад яго камандаваннем 40-ы стралковы корпус вызваляў Ваўкавыск 14 ліпеня 1944 года.

У свае фонды музей гераічнай славы ўключыў і экспанаты, якія належылі жыхарам Ваўкавыска, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. На шчасце, для папаўнення калекцыі ваеннага музея няма падставы.

Беларусь жыве пад мірным небам.