Музей "Лошыцкая сядзіба" прэзентуе калекцыю патэфонаў, грамафонаў і фанографаў

9 апреля 2016

Жалеза, якое спявае, і машыны, што размаўляюць, выставілі ў Мінску. Музей "Лошыцкая сядзіба" прэзентуе калекцыю патэфонаў, грамафонаў і фанографаў. Яны належаць эпосе канца 19 - пачатку 20 стагоддзя і ўяўляюць сабой сапраўдныя творы мастацтва. Больш як 60 экспанатаў з прыватнай калекцыі беларускага прадпрымальніка. Апараты беражліва сабраныя ў розных кутках свету, вытворчасці ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі. Прайгравальнікі з'яўляюцца механічнымі і працуюць ад сілы нацягнутай спружыны.

Афіцыйнае адкрыццё выставы запланаванае на наступную суботу.