Музей-бус сёння прыпаркаваўся ў Гомелі

26 июня 2014

70-годдзю вызвалення Беларусі прысвечаны і гэты патрыятычны праект Беларускага саюза моладзі. Музей-бус - перасовачная выстава сёння прыпаркавалася ў Гомелі. Экспазіцыя музея - гэта зброя, асабістыя рэчы салдат, дзённікі і лісты - сёння папоўнілася рарытэтамі з Гомельскага абласнога музея ваеннай славы. Нагадаем, маладзёжны марафон 70! стартаваў 12 чэрвеня ў Мінску. Выстава праехала па ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. 30 чэрвеня Музей-бус спыніцца ў мемарыяльным комплексе Курган Славы, а затым вернецца ў сталіцу для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці.