Музеі Беларусі можна будзе наведаць бясплатна 9 мая

6 мая 2023
Дзяржаўныя музеі 9 мая 2023 года можна будзе наведаць бясплатна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства культуры.

У гэты дзень у музеях пройдзе рэспубліканскае культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Наведванне і экскурсійнае суправаджэнне пастаянных і часовых экспазіцый будуць арганізаваныя бясплатна. Аднак гэта не датычыцца камерцыйных выстаў.
Удакладняецца, што дзеці да 11 гадоў могуць наведваць экспазіцыйныя залы, у тым ліку ў складзе экскурсіі, у суправаджэнні паўналетніх.

Арганізатары ўпэўнены, што мерапрыемства дазволіць залучыць грамадзян Беларусі ў музейную дзейнасць і павысіць узровень вартасных уяўленняў аб гістарычнай памяці беларускага народа, сфарміраваць у грамадзян краіны асновы грамадзянска-патрыятычнай свядомасці.