Ахоўнікі флоры і фаўны асабістым прыкладам даказваюць, што вадаёмы і сажалкі павінны быць чыстымі. Інспектары прыродааховы сумесна з аб'яднаннем паляўнічых і рыбаловаў чарговы раз прыводзяць у парадак Пятровіцкае вадасховішча. Такі валанцёрскі экамарафон праходзіць ужо чацвёрты год запар.
Напярэдадні адкрыцця сезона масавага адпачынку на прыродзе 4-ы год запар ладзіцца рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём". Працягнецца яна да канца красавіка. Наперадзе ў валанцёраў уборка Чыжоўскага і Заслаўскага вадасховішчаў, Вячы, ракі Свіслач.













