Мурзатай Берыкбаеў - ветэран Вялікай Айчыннай - сёння святкуе 97-ы дзень нараджэння

5 мая 2020
Ён прайшоў Сталінград, Варшаву, Кёнігсберг, Берлін. Мурзатай Берыкбаеў - ветэран Вялікай Айчыннай, ганаровы салдат 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады  - сёння святкуе 97-ы дзень нараджэння. Да вайны Мурзатай жыў у Казахстане, а з 1945 - у Мінску. Хлапчуком, дадаўшы сабе некалькі гадоў, адправіўся на фронт. Сямейны альбом разам з ветэранам прагартала Юлія Хмель (відэа).