Мурал "Мой Мінск" з'явіўся ў цэнтры сталіцы

10 апреля 2020
Поўная карціна мурала "Мой Мінск"  нарэшце-та склалася  на адным з будынкаў у цэнтры сталіцы. Вулічны мастак Аляксандр Благій дамаляваў арт-аб'ект у падарунак гораду! На палатне - пячаць Магдэбургскага права, Стары горад, а ў цэнтры - дзяўчынка як сімвал юнацтва, прыгажосці і непасрэднасці. Менавіта такой бачыць нашу сталіцу аўтар.