Мультстудыя з'явілася ў дзіцячым садку № 239 Мінска

14 ноября 2019
Як стварыць мультфільм,  ведаюць і выхаванцы сталічнага  дзіцячага садка  № 239. Прыдумаць сюжэт, размеркаваць ролі, зрабіць дэкарацыі і персанажаў - працуе цэлая мультстудыя. Як ажываюць героі казак у руках дзяцей, раскажа Юлія Хмель.

Ганне Быстровай усяго 5 гадоў, але ўжо агучвае цэлыя мультфільмы. У сталічным 239-м дзіцячым садку з'явілася свая мультстудыя. Так звычайная шырма ператвараецца ў казачны лес або снежны двор, а самі дзеці - у галоўных герояў казак. 

Першы мультфільм пробны. Таму і тэхніка нескладаная - ляпілі герояў з пластыліну. За аснову ўзялі ўсімі любімую казку "Калабок". 

Героя трэба перамяшчаць ледзь-ледзь, каб у кадры атрымалася плаўнасць рухаў. А вось для жвавасці выхаванцы працуюць з мімікай і жэстамі персанажаў, напрыклад, загінаюць вушка зайчыку або падымаюць лапку ваўку.

Далей агучка, мантаж і  мультфільм гатовы. Заняткі ў анімацыйнай студыі праходзяць для дзяцей старэйшай групы, якім ужо споўнілася пяць гадоў. 

Для дзіцячай творчасці набылі ўсё неабходнае абсталяванне: шырму, дэкарацыі, ноўтбук, вэб-камеру і асвятляльныя прыборы. Акрамя таго што кожнае дзіця знаёміцца з асновамі інфармацыйных і медыйных тэхналогій, гэта яшчэ і карысная тэрапія: лепка дапамагае развіццю дробнай маторыкі рук. 

Мультстудыі пакуль усяго тры месяцы. Але планы ўжо грандыёзныя. Заняткі для выхаванцаў плануюць пашыраць для ахвотнікаў з усяго Мінска. Зрэшты, гэты сад не выключэнне, амаль што ў кожнай дашкольнай установе сталіцы распрацоўваюць свае метады працы з дзецьмі. Бо галоўнае - асаблівы падыход да кожнага маленькага выхаванца.