95 гадоў у дакументах і хроніцы. Усё, што заставалася за кадрам: каляндарныя планы, сцэнарыі, каштарысы культавых беларускіх фільмаў "Альпійская балада", "Знак бяды". У нацыянальным архіве прапанавалі мультымедыйны праект да юбілею беларускага кіно. Акцэнт на ваенныя стужкі і перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Дакументальная спадчына 40-ых у асобах. Тыя, хто на палях бітваў нароўні з дзеючай арміяй, удзельнічалі ў баявых аперацыях.
Гэта яны пасля Перамогі, ужо ў мірным жыцці, стваралі айчыннае кіно і заклалі асновы нацыянальнай кінашколы. Гэты дакументальна-хранікальны праект стаў адным з першых, прысвечаных 75-годдзю Перамогі.
Мультымедыйны праект да 95-годдзя беларускага кіно. Аб кіно і аб тых, хто яго ствараў
16 декабря 2019













