МТЗ сустрэў 9 мая маштабным перформансам

9 мая 2017

Сімвалічна вырашылі павіншаваць беларусаў са святам на Мінскім трактарным заводзе. Працаўнікі прадпрыемства сустрэлі 9 мая маштабным перформансам. Ля прахадной завода з'явіўся надпіс "Перамога". У той жа час каля двухсот завадчан адлюстравалі віншаванне “Са святам”. Роўна апоўначы вадзіцелі ўключылі блізкае святло фар і аварыйныя агні, а ўдзельнікі накіравалі ўверх ліхтарыкі.

Для надпісаў запатрабавалася 160 аўтамабіляў і трактароў.