МТЗ прадэманстраваў першы ў Беларусі беспілотны трактар

29 мая 2021
Прама зараз у Мінску праходзіць прэзентацыя новага беспілотнага трактара ад МТЗ на свяце, прысвечаным 75-гадоваму юбілею прадпрыемства. Праходзіць яно  каля "Чыжоўка-Арэны". У праграме запланавана два 20-хвілінныя паказы незвычайнай машыны. Макетны ўзор аўтаномнага трактара BELARUS абсталяваны сістэмамі дакладнага земляробства, якія дазваляюць працаваць на полі ў рэжыме аўтапілота. У сацсетках новую тэхніку на відэа паказалі яшчэ напярэдадні, але здалёк, каб даўжэй захаваць інтрыгу.

Па праграме свята ўвесь дзень будуць таксама працаваць дзіцячыя анімацыйныя зоны, экспазіцыі тэхнікі МТЗ і Чабаксарскага музея гісторыі трактароў.