Ці можна добра зарабіць на яблыках?

26 августа 2018

Па ўсёй краіне пад цяжкасцю сакавітых пладоў прагінаюцца галінкі. У гаспадынь сезон нарыхтовак на зіму. Частка яблычнага багацця сыдзе на хатняе варэнне, кампоты, сокі. А на лішках смачнага ўраджаю, як упэўніліся шматлікія беларусы, можна добра зарабіць. На першы погляд здаецца, што фінансавая матэматыка да смешнага не выгадная. Нарыхтоўшчыкі плацяць усяго 5 капеек за кіло. Але калі гаворка ідзе аб тонах. Пачым вітаміны? І чаму ўпалы фрукт часта становіцца яблыкам разладу? Рэпартаж Марыны Раманоўскай.