"Мой 2018". Яўген Блюднік

27 декабря 2018

Калі ж падводзіць вынікі адыходзячага года, то для бізнесу ў Беларусі 2018-ы стаў сапраўды пераломным. Падпісаны Прэзідэнтам лібералізацыйны пакет дакументаў прынёс істотны плён. Адкрыць сваю справу сёння - гэта мінімум папер і цяганіны і максімум магчымасцяў (пад уласную адказнасць). Бізнес прыходзіць не толькі ў буйныя гарады, але і ў сёлы. Ствараюцца так неабходныя новыя працоўныя месцы. Майстэрства і талент для шматлікіх становяцца сапраўднай справай. Нават сямейнай. Якая ў маштабах краіны ўжо налічвае больш за тысячу суб'ектаў гаспадарання на перыферыі (па 345-м указе). Гэта і магазіны, і кафэ, і майстэрні. Усё гэта - у прадпрымальніцкай скарбонцы адыходзячага года, які для шматлікіх стаў добрым стартам і верай ва ўласныя сілы.