"Мой 2018". Анастасія Гацко

31 декабря 2018

Мэтанакіраванасць і жаданне развівацца - вось тыя сапраўды важныя якасці, якія дапамогуць зрабіць год па-сапраўднаму паспяховым і шчаслівым. У гэтым на сваім вопыце ўпэўнілася Анастасія Гацко - настаўнік біялогіі і інфарматыкі Бортнікаўскай сярэдняй школы. Дзякуючы працавітасці і цікавасці да сваёй прафесіі Анастасія атрымала новую спецыялізацыю, дапамагла школе, падарыла дзецям новы займальны навучальны курс, а таксама стала адным з герояў праекта Агенцтва тэленавін "Мой 2018" (відэа).