Адпрацаваць дакладны план дзеянняў у розных сітуацыях і ўмовах трэба будзе гэтымі днямі і Узброеным сілам.
Падраздзяленні 11-й і 19-й асобных механізаваных брыгад, а таксама Віцебская асобная паветрана-дэсантная брыгада прыведзены ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці. Пасля выканання ўсіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў вайскоўцы на сваёй тэхніцы ажыццяўляюць маршы ў прызначаныя раёны. Затым ім трэба будзе выканаць кантрольныя стрэльбы з розных відаў узбраення ў розны час сутак. Такім чынам ва Узброеных сілах працягваецца аб'яўленая напярэдадні праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.
Мотастралкі і дэсантнікі накіраваліся ў раёны правядзення стрэльбаў
26 января 2021













