Напярэдадні паміж двума сталіцамі прайшла інтэрнет-канферэнцыя, прысвечаная тэме Вялікай Айчыннай вайны. У дыялог з нашым бокам выйшлі расійскія ветэраны, якія вызвалялі Мінск і Беларусь. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні развіцця ветэранскага руху і патрыятычнага выхавання моладзі. У эстафеце памяці праз інтэрнэт-мост прынялі ўдзел таксама і два дзясяткі юнармейцаў паста № 1, якія нясуць ганаровую вахту на плошчы Перамогі ў Мінску. Менавіта гэтыя школьнікі на мінулым тыдні прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці ў Маскве.
У сталіцы пражывае 400 тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы. З Масквой такая інтэрнэт-канферэнцыя праводзіцца ўпершыню. Падобныя відэамасты праходзілі з Харкавам, Адэсай, Кіевам і Санкт-Пецярбургам.














