Адзін з самых маладых раёнаў Мінска – Маскоўскі - у гэтыя дні адзначае сорак пяты дзень нараджэння. Сёння ён дынамічна развіваецца і забяспечвае функцыянаванне многіх прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Наконт гэтага
гаварылі напярэдадні падчас урачыстага сходу. Юбілей стаў падставай уручыць узнагароды. Сярод іх - падзяка старшыні Савета Рэспублікі кіраўнікам прадпрыемстваў "Мінсктранс" і "Галантэя". Усяго на тэрыторыі раёна функцыянуе каля 100 тысяч суб'ектаў гаспадарання.
Асноўны ўклад уносяць прамысловасць, транспарт, інфармацыя і сувязь, а таксама гандаль. У Маскоўскім раёне размешчаны тры вядучыя ВНУ краіны: БДУ, БДПУ імя Максіма Танка, БДМУ. Гонар раёна - 78 аб'ектаў, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Маскоўскаму раёну Мінска - 45 гадоў
9 апреля 2022













