Мошчы святой прападобнапакутніцы княгіні Елісаветы прывезлі ў Мінск з ЗША

29 мая 2019

Знакавая падзея для ўсіх беларускіх вернікаў. Сёння ў Мінск наўпрост з Нью-Ёрка прыбыў каштоўны духоўны груз. Гэта ўжо другі візіт каўчэга з правіцай святой прападобнапакутніцы княгіні Елісаветы і часцінкай мошчаў яе паплечніцы манашкі Варвары ў Беларусь. Набажэнства прайшло па прылёце ў мінскім аэрапорце. Адзначым, унучка каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі, Елісавета Фёдараўна, асоба ўшанаваная праваслаўнай царквой як новапакутніца і адна з найвялікшых падзвіжніц мінулага стагоддзя.

Прыкласціся да святых мошчаў можа кожны. Пакуль каўчэг знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Сустрэчу святыні ўзначаліў вікарый Мінскай епархіі ўладыка Ігнацій. Ужо заўтра праваслаўная рэліквія будзе перанесеная ў храм у гонар абраза Божай Маці "Дзяржаўная" Свята-Елісавецінскага манастыра. У Беларусі святыні будуць знаходзіцца да 6 чэрвеня.